БЕЛ Ł РУС

Беларускага велагоншчыка звольнілі за абгон начальніка каманды

29.06.2015 / 20:50

Беларускі велагоншчык Андрэй Красільнікаў заявіў, што яго звольнілі з каманды «Мінск» пасля таго, як ён выйграў групавую гонку на чэмпіянаце Беларусі.

«Пасля перамогі на чэмпіянаце мой партнёр па камандзе і бос Аляксандр Кучынскі забраў у мяне ровар. Ён быў незадаволены тым, што не перамог у гонцы», — напісаў Красільнікаў ў сваім твітары.

Велагоншчык удакладніў, што яго адлічылі з каманды. Адзначым, што Кучынскі заняў другое месца ў гонцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула