БЕЛ Ł РУС

Спявачка Лаліта праспявала ў Крыме на ўкраінскай ВІДЭА

29.06.2015 / 21:52

Спявачка Лаліта Міляўская на канцэрце ў Керчы 27 чэрвеня выканала песню «Друг» украінскага гурту «Акіян Эльзы» на ўкраінскай мове.

Перад выступам артыстка заявіла, што ніколі не дзяліла Расію і Украіну. «Школу скончыла ў Кіеве, адбылася ў горадзе Масква і ніколі не дзяліла на дзве Радзімы, я заўсёды адчувала, што Радзіма - яна адна», — сказала Лаліта. - І мне вельмі падабаецца, што руская, украінская, татарская мовы з'яўляюцца дзяржаўнымі мовамі. І я хачу праспяваць песню на мове, якую я ніколі не дзяліла на нашу і не нашу».

Праспяваўшы апошні радок песні («буду завжди, ти так і знай, другом твоїм», спявачка сказала, што «тым, хто не хоча, няхай», паказаўшы на апошнім слове сярэдні палец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула