БЕЛ Ł РУС

Каля Чарнобыльскай АЭС зноў пажар, гэтым разам гараць 130 гектараў

30.06.2015 / 10:18

Nashaniva.com

У зоне адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС узнік пажар, плошча якога складае каля 130 гектараў.

Узгаранне сухой травы і чароту было зафіксавана ўвечары 29 чэрвеня ў раёне вёскі Каўшылаўка і пасёлка Палескае.

Па стане на 07:00 30 чэрвеня, тушэнне ачагоў узгарання працягваецца.

На месцы здарэння разгорнуты штаб пажаратушэння, працуе мабільная аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула