БЕЛ Ł РУС

Святочны салют 3 ліпеня пачнецца ў 23:00

30.06.2015 / 11:57

Салют у гонар Дня Незалежнасці Беларусі пройдзе 3 ліпеня ва ўсіх абласных цэнтрах краіны, а таксама ў Брэсцкай крэпасці. Пачнецца ў 23.00.

Пра гэта паведаміў сёння ваенны камендант вайсковай камендатуры Узброеных Сіл Беларусі Анатоль Грыцаў на прэс-канферэнцыі

«Салют пачнецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі са сканчэннем выканання дзяржаўнага гімна. Магчымая затрымка 15-20 секундаў», — растлумачыў Грыцаў.

У Мінску святочны салют будзе праводзіцца з шасці агнявых пазіцый. Традыцыйна найбольш яркі салют будзе ў раёне парку Перамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула