БЕЛ Ł РУС

Берасьцейскае чарніла прызналі найлепшым

21.02.2008 / 13:40

Nashaniva.com

Пладова‑ягадны напой «Астрамечаўскі вальс» быў адзначаны залатым медалём на Восьмым міжнародным прафесійным дэгустацыйным конкурсе «Адэскі заліў».

Пладова‑ягадны напой «Астрамечаўскі вальс» быў адзначаны залатым медалём на Восьмым міжнародным прафесійным дэгустацыйным конкурсе «Адэскі заліў».

Напой вырабляецца ў калгасе «Астрамечава», што ў Брэсцкім раёне. На конкурсе ва Украіне ён быў прызнаны лепшым сярод «чарнілаў» з васьмі краін.

Як адзначылі вытворцы «Астрамечаўскага вальса», напой вырабляецца ў лепшых традыцыях вінаробства з яблычнага соку з дадаткам экстракту ягад. На конкурсе астрамечаўскі напой быў прадстаўлены ў намінацыі «Пладовыя віны». Журы адзначыла, што беларускае віно мае прыемны водар і смак, а таксама насычаны чырвоны колер.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула