БЕЛ Ł РУС

Памёр «брытанскі Шындлер», які выратаваў 669 дзяцей з нацысцкіх канцлагераў

1.07.2015 / 19:52

Сэр Нікалас Уінтан памёр ва ўзросце 106 гадоў.

Брытанскі філантроп cэр Нікалас Уінтан, які выратаваў напярэдадні Другой сусветнай вайны 669 дзяцей з канцэнтрацыйных лагераў, памёр ва ўзросце 106 гадоў.

Уінтан нарадзіўся ў сям'і нямецкіх яўрэяў, якія ў 1907 эмігравалі ў Вялікабрытанію і прынялі хрышчэнне.

У 1930-я гады Нікалас Уінтан працаваў брокерам на Лонданскай фондавай біржы, не маючы на тое неабходнай адукацыі.

Перад пачаткам Другой сусветнай вайны Уінтану ўдалося арганізаваць выратаванне 669 дзяцей з акупаванай немцамі Чэхаславакіі ў ходзе аперацыі, якая атрымала пасля назву «Чэшскі Кіндэртранспарт».

Маці Уінтана тады дапамагала сыну ў пошуку сем'яў, якія былі гатовыя прыняць выратаваных дзяцей.

Аб выратаванні дзяцей з канцлагераў шырокай грамадскасці стала вядома толькі ў 1980-я гады. Сам Уінтан ніколі не казаў аб гэтым эпізодзе сваёй біяграфіі.

Пасля вайны Уінтан займаўся арганізацыяй буйнога прытулку для састарэлых у горадзе Сэнт-Олбанс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула