БЕЛ Ł РУС

У Круглянскім раёне ўпаў лёгкаматорны самалёт ФОТАФАКТ

4.07.2015 / 11:01

Nashaniva.com

112.by

У Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці ўпаў лёгкаматорны самалёт, супрацоўнікі МНС выратавалі заблакаванага ў ім чалавека, паведамляе прэс-служба МНС.

Паведамленне пра падзенне самалёта паступіла ў МНС 3 ліпеня ў 18.23. Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікі ўстанавілі, што на полі паблізу вёскі Альшаннікі-2 ўпаў лёгкаматорны самалёт невядомай канструкцыі.

У самалёце быў заблакаваны лётчык.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына — кіраўнік авіякружка «Цэнтр дзіцячай творчасці «Прамень» Шклова».

Работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады выратавалі пацярпелага і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі для шпіталізацыі. Прычына падзення высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула