Грандыёзны парад сельскагаспадарчай тэхнікі прайшоў у Глыбокім на Дзень Незалежнасці ФОТАРЭПАРТАЖ
У Глыбокім (Віцебская вобласць) Дзень Незалежнасці адзначылі парадам, але не вайсковай, а сельскагаспарадчай тэхнікі.
Арыгінальнае вырашэнне авангарду калоны працоўнага калектыву Глыбоцкага мясакамбіната.
Рух калоны тэхнікі на парадзе ў Глыбокім узначаліў аўтапарк мясцовай міліцыі.
Глыбоцкі аграсэрвіс навочна прадэманстраваў, як запакоўваюцца круцёлкі з сенам на палях.
Тэхніку на парад сабралі не толькі з самога Глыбокага, але і з бліжэйшых сельгаспрадпрыемстваў.
Апошнім ехаў смеццезборшчык мясцовага ЖКГ.
А Глыбоцкая пошта тым часам гандлявала вышымайкамі. Дарэчы, нядорага – 101 400 рублёў.