БЕЛ Ł РУС

Харызматычны міністр фінансаў Грэцыі пракаментаваў вынікі рэферэндуму

5.07.2015 / 23:01

nn.by

Яніс Варуфакіс апублікаваў некалькі працаў па тэорыі гульняў.

Міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс выйшаў да журналістаў і зноў паўтарыў, што краіна не збіраецца выходзіць з еўразоны і што грэчаскі бок разлічвае на новы старт ў перамовах.

На фота: Яніс Варуфакіс на ўчастку для галасавання.

«Яны (крэдыторы) мелі намер зачыніць нашы банкі з першых момантаў, каб прынізіць нас па ўсіх франтах. Гэта было мэтай ультыматуму, які сёння народ Грэцыі адправіў назад тым, хто яго даслаў», - сказаў міністр.

«Гэтым «не» мы працягваем руку супрацоўніцтва нашым партнёрам, мы запрашаем іх, аднаго за адным, знайсці агульныя пазіцыі. З заўтрашняга дня Еўропа, сэрца якой сёння б'ецца ў Афінах, пачне вылечваць свае раны», — заявіў Яніс Варуфакіс.

Па выніках падліку 60% галасоў, 61% грэкаў сказалі «не» прапановам крэдытораў.

Глядзі таксама: Грэцыя сказала «не» крэдыторам і ЕС

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула