БЕЛ Ł РУС

140 чалавек узялі ўдзел у Купаллі ў канадскім Слуцку

6.07.2015 / 08:28

У канадскім Слуцку 4 ліпеня беларусы Канады адзначылі Купалле. Удзел у святкаваннях узялі 140 чалавек. Многія прыехалі ў вышыванках і выцімайках.

Падчас святкавання адбыліся святочны кірмаш, парад строяў, гульні для дзяцей і дарослых, беларускія спевы і танцы.

«Слуцак» — так называецца беларуская база адпачынку недалёка ад Таронта ў Канадзе. У 1966 годзе Згуртаванне беларусаў Канады набыло ферму, неўзабаве на ёй быў створаны дом адпачынку. Цяпер там рэгулярна збіраюцца беларусы Канады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула