БЕЛ Ł РУС

За 3—5 ліпеня ля Палаца спорту з'елі 4,5 т шашлыку і выпілі 50 тыс л квасу

6.07.2015 / 11:12

Nashaniva.com

Больш за 500 тыс. чалавек прынялі ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці ў Мінску.

Пра гэта паведаміла на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.

Самымі масавымі традыцыйна сталі гулянні ў раёне Палаца спорту, дзе святочны гандаль быў арганізаваны з 3 па 5 ліпеня. Плошча кірмашовых шэрагаў склала больш за 13 тыс. кв.м.

Пад 100 парасонамі і навесамі абсталявалі больш за 2 тыс. пасадачных месцаў. За тры дні тут з'елі 4,5 т шашлыку, 6 т марожанага, выпілі 50 тыс. л квасу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула