БЕЛ Ł РУС

У Грэцыі з'явіўся новы міністр фінансаў

6.07.2015 / 17:50

Эўклідзіс Цакалотас, які раней займаў пасаду першага намесніка кіраўніка МЗС па міжнародных эканамічных сувязях, прызначаны новым міністрам фінансаў Грэцыі замест Яніса Варуфакіса, які пайшоў у адстаўку. Пра гэта паведаміў грэчаскі тэлеканал Sky.

Яніс Варуфакіс і Эўклідзіс Цакалотас, AP Photo

Пра прызначэнне Цакалотаса кіраўніком мінфіна стала вядома пасля заканчэння пасяджэння савета лідараў парламенцкіх палітычных партый, які праходзіў у прэзідэнцкім палацы і доўжыўся амаль 7 гадзін.

Паводле версіі тэлеканала, удзельнікі пасяджэння рыхтуюць сумесную заяву, якая будзе неўзабаве распаўсюджаная. Услед за гэтым будзе абвешчана, што Цакалотас прызначаны новым міністрам фінансаў Грэцыі. Адразу ж пасля пасяджэння адбудзецца яго прысяга.

Цакалотас каардынаваў працу грэчаскай каманды перагаворшчыкаў у Бруселі, у якую ўваходзілі Яніс Варуфакіс і віцэ-прэм'ер Яніс Драгасакіс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула