Таргі 7 ліпеня: даляр вырас на 32 рублі
7 ліпеня на БВФБ беларускі рубель умацаваўся на 0,5% пасля ўчорашняга росту адразу на 0,6% да кошыка валют. Рост адбыўся за кошт росту да расійскага рубля і еўра.
Даляр падаражэў на Br32 — да 15 432 рублёў.
Еўра знізіўся на Br73 — да 16954 рублёў.
Расійскі рубель упаў на Br2,96 — да Br269,56.