БЕЛ Ł РУС

«Кокусы» па-беларуску

22.02.2008 / 12:32

ЗП

Напярэдадні выбараў у палату прадстаўнікоў апазыцыя правядзе міжпартыйныя сходы ў 26 выбарчых акругах, дзе вызначыць адзінага кандыдата шляхам перамоваў так і не ўдалося.

Беларуская апазыцыя падчас амэрыканскага мэтаду вызначэньне кандыдатаў. Напярэдадні выбараў у палату прадстаўнікоў апазыцыя правядзе міжпартыйныя сходы ў 26 выбарчых акругах, дзе вызначыць адзінага кандыдата шляхам перамоваў так і не ўдалося. Такое рашэньне сёньня прыняла Палітрада АДС.

У гэтых сходах, што будуць нагадваць амэрыканскія «кокусы», будуць браць удзел усе ахвотныя прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці гэтых выбарчых акругаў. Усе кандыдаты на дэпутацтва павінны вызначыцца да 2 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула