БЕЛ Ł РУС

Як у Маладзечне ратавалі кацяня, якое звалілася ў фантан ВІДЭА

9.07.2015 / 10:55

Nashaniva.com

Пра гісторыю з выратаваннем ката, які 8 ліпеня трапіў у купальскі фантан у Маладзечне піша партал Край.бай.

Кацяня звалілася ў фантан і не магло самастойна выбрацца з воднага палону. На дапамогу жывёліне прыйшлі супрацоўнікі водаканала. Прычым дастаць паласатае стварэнне голымі рукамі не ўяўлялася магчымым, кацяня было гатова бараніцца да апошняй кроплі крыві.

Справа прыняла б зусім сумны абарот, калі б адна добрая жанчына не датэлефанавалася да дырэктара водаканала, які, у сваю чаргу, паабяцаў тэрмінова прыняць меры. Праз 15 хвілін прымчалася «газель» з добрымі дзядзечкамі, якія і выратавалі няшчаснае кацяня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула