У Пухавіцкім раёне п'яны кіроўца насмерць збіў непаўнагадовую раварыстку
ДТЗ здарылася вечарам 11 ліпеня паблізу гарадскога пасёлка Рудзенск.
60-гадовы мужчына, кіруючы ў стане алкагольнага ап'янення аўтамабілем «Фіят», здзейсніў наезд на раварыстку 1999 нараджэння. Дзяўчына памерла па дарозе ў бальніцу, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.