БЕЛ Ł РУС

Новы кітайскі трэнд: дацягнецеся з-за вуха да падбароддзя?

14.07.2015 / 11:12

Аляксандр Арсёнаў

Калі так, то гэта значыць… Не, нічога не значыць.

Тут і ніжэй фота карыстальнікаў Weibo

Актрыса Сунь Лі запусціла новы флэшмоб у кітайскіх сацсетках: калі раней кітаянкі спрабавалі дацягнуцца да пупка з-за спіны, цяпер спрабуюць дацягнуцца да падбароддзя з-за вуха, заўважае «Медуза».

Усё пачалося з таго, што акцёрка апублікавала ў кітайскай сацсецы Weibo анімаваную выяву, на якой дацягваецца да падбароддзя з-за вуха, і падпісала з’едлівае «так проста». Многія кітаянкі паспяхова паўтарылі гэта.

Ці здолееце вы так? Калі што, спіс траўмапунктаў па Беларусі можна знайсці тут.

А то і разам з папярэднім флэшмобам:

Хлопцы таксама:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула