БЕЛ Ł РУС

Урад Расіі даў дабро на крэдыт для Беларусі ў памеры $760 млн

17.07.2015 / 12:55

Урад Расіі ўхваліў пагадненне аб выдачы Беларусі дзяржкрэдыту ў рублях на суму, эквівалентную $760 млн. Адпаведнае распараджэнне Кабінета міністраў апублікавана на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

У дакуменце адзначаецца, што крэдыт даецца для абслугоўвання і пагашэння крэдытаў, выдадзеных раней Беларусі Расіяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Крэдыт будзе пагашацца 13 роўнымі паўгадавымі долямі 15 лютага і 15 жніўня кожнага года, пры гэтым першы плацеж павінен паступіць 15 лютага 2019 года.

У гэтым годзе Расія ўжо выдала Беларусі $110 млн на пагашэнне працэнтаў па расійскім крэдыце, выдадзеным у 2010 годзе.

Нядаўна міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў паведаміў журналістам у Маскве, што Беларусь звярнулася з просьбай да Расіі аб выдачы ёй крэдыту на $3 млрд.

У Міністэрстве фінансаў Беларусі патлумачылі, што рэспубліка ў першай палавіне 2015 года падала заяўку на новы крэдыт у памеры $3 млрд у Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС (цяпер перайменаваны ў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР). У пачатку ліпеня Еўразійскі банк развіцця праінфармаваў, што ЕФСР рыхтуе заключэнне па заяўцы Беларусі на атрыманне крэдыту.

Чытайце таксама: Міністры еўразоны вырашылі даць Грэцыі 7 млрд еўра

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула