БЕЛ Ł РУС

ЗША і Куба адкрываюць пасольствы ў Гаване і Вашынгтоне

20.07.2015 / 07:41

У Гаване і Вашынгтоне 20 ліпеня упершыню больш, чым за 50 гадоў зноў адкрываюцца пасольствы ЗША і Кубы.

Адносіны паміж дзвюма краінамі былі замарожаныя ў 1961 годзе, калі ЗША разарвалі дыпламатычныя адносіны з Кубай і ўвялі эмбарга на гандаль з гэтай краінай.

З 1977 года ў ЗША і на Кубе дзейнічалі дыпламатычныя місіі, якія называлі «місіяй інтарэсаў». Гэтыя дыпламатычныя місіі дзейнічалі пад абаронай Швейцарыі. Аднак яны не мелі статусу пасольства.

У канцы 2014 года ЗША і Куба пачалі дыпламатычнае збліжэнне.

У красавіку прэзідэнт ЗША прыняў рашэнне выключыць Кубу з спісу дзяржаў-спонсараў тэрарызму.

Пазней кіраўнік дзяржсавета Кубы Рауль Кастра заявіў, што для аднаўленьня нармальных узаемаадносін паміж краінамі неабходна цалкам адмяніць эмбарга, уведзенае прэзідэнтам Джонам Кенедзі ў 1960 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула