БЕЛ Ł РУС

Саакашвілі: У мяне доказы датычнасці Каламойскага да кантрабанды

20.07.2015 / 10:07

Старшыня Адэскай АДА Міхаіл Саакашвілі заявіў, што мае дастаткова доказаў дачынення алігарха, экс-старшыні Днепрапятроўскай АДА Ігара Каламойскага да кантрабанды ў Адэскім порце.

Пра гэта Саакашвілі заявіў у эфіры «ТСН Тыждень» на 1+1.

«Я гатовы прадставіць усе доказы… У нашай сумленнай часткі праваахоўнікаў ёсць сур'ёзныя доказы — як адбываецца адмыванне грошай, як плацяцца падаткі, як адбываецца рух на мытні», — заявіў Саакашвілі.

Паводле яго слоў, Каламойскі яму «ўжо накіроўваў пагрозы».

Саакашвілі таксама распавёў, што ў Грузіі ў часы яго прэзідэнцтва Каламойскі ўжо прапаноўваў хабар членам яго каманды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула