БЕЛ Ł РУС

Пад Брэстам маланка знішчыла 110 т спірту

20.07.2015 / 11:22

Nashaniva.com

Апоўначы 20 ліпеня ў МНС паступіла паведамленне пра пажар каля спіртзавода ў вёсцы Пяскі Бярозаўскага раёна. 

Як паведамляе прэс-служба МНС, калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі, адкрытым полымем гарэў склад спірту. Унутры былі дзве цыстэрны па 60 тон, у якіх знаходзілася 110 тон спірту, а таксама дзве пустыя цыстэрны па 50 тон і адна пустая цыстэрна на 80 тон. 

Пажар быў лакалізаваны ў 1.05, ліквідаваны — у 3 гадзіны ночы. 

Агнём знішчана 110 тон спірту і дах склада, пашкоджаны сцены, пацярпелых няма. Мяркуецца, што прычынай пажару стаў навальнічны разрад маланкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула