Пункт прызначэньня
Трагедыя, якая здарылася пад Ганцавiчамi, наводзiць на разважаннi пра чалавечы лёс.
Трагедыя, якая здарылася пад Ганцавiчамi, наводзiць на разважаннi пра чалавечы лёс. Жыхар райцэнтра, 30‑гадовы Сяргей С., ехаў вечарам на «Фальксвагене» па аб’язной дарозе i, не справiўшыся з кiраваннем, апынуўся ў мелiярацыйным канале. Машына перакулілася, але вадзiцель выратаваўся i пайшоў полем да дарогi Ганцавiчы—Сiняўка.
Было цёмна i вадзiцель, вiдавочна, яшчэ не аправiўся ад шоку, бо калi выйшаў на дарогу, то тут жа трапiў пад колы аўтобуса «Мiнск—Ганцавiчы». Атрымаўшы цяжкiя траўмы, мужчына загiнуў на месцы.
Паводле: Сымон Свiстуновiч, «Звязда»
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула