БЕЛ Ł РУС

Падлетак зламаў абедзве рукі, зваліўшыся з арэляў у летніку

23.07.2015 / 10:0

13-гадовы падлетак адпачываў у дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна», які размешчаны каля вёскі Жодзішкі ў Смаргонскім раёне.

Ён зваліўся з арэляў. Наступствы апынуліся сумныя: закрыты пералом касцей абодвух перадплеччаў.

Праверку па факце траўмавання праводзяць следчыя. Падчас апытання відавочцаў высветлілі, што пацярпелы раскачаў арэлі і спрабаваў саскочыць з іх на хаду. Гэтым хлопчык парушыў правілы бяспекі.

Па выніках праверкі следчыя дадуць прававую ацэнку здарэнню, а таксама вынесуць прадстаўленне ў адрас адказных за бяспеку дзяцей службовых асоб з прадпісаннем мер па недапушчанні падобных мер надалей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула