БЕЛ Ł РУС

У Мінску прайшоў парад пажарных ФОТАРЭПАРТАЖ

25.07.2015 / 14:31

Фота Сяргея Гудзіліна

25 ліпеня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адзначае сваё прафесійнае свята — Дзень пажарнай службы.

З гэтай нагоды ля Плошчы Перамогі на праспекце Незалежнасці прайшоў парад пажарных разлікаў. Менчукам прадэманстравалі тэхніку пажарных служб розных гадоў, а таксама перад імі маршам прайшлі пешыя пажарныя разлікі. На пляцоўцы Парка Горкага адбыліся паказальныя выступы роты ганаровай варты, выратавальных служб МНС і ратавальнікаў на вадзе. 

Пажарныя ў гістарычным абмундзіраванні.

Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.

Шэраг ратавальнікаў у сучаснай працоўнай форме.

Парад тэхнікі.

Чэргі на ўваходзе ў парк Горкага.

Воднае шоў.

Піратэхнічнае шоў ад МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула