БЕЛ Ł РУС

У Вялікабрытаніі адбыўся моцны землятрус

27.02.2008 / 14:36

Nashaniva.com

Яго сіла складала 5,3 бала па шкале Рыхтэра. Так моцна зямля на востраве не дрыжэла ўжо чвэрць стагодзьдзя.

У Вялікабрытаніі адбыўся самы моцны за апошнія 25 гадоў землятрус.

Паводле зьвестак Брытанскай геалягічнай службы, яго сіла складала 5,3 бала па шкале Рыхтэра. Эпіцэнтар знаходзіўся ў графстве Лінкольшыр.

Падземныя штуршкі адчувалі жыхары Ньюкаслу, Ёркшыру, Лёндану, Манчэстэру й Норфалку.

Вядома пра аднаго пацярпелага, якому паранілі нагу аскепкі коміна. Нязначная шкода нанесена некалькім будынкам, дзе-нідзе зьявіліся расколіны ў сьценах.

Паводле Радио Свобода / Радио Свободная Европа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула