БЕЛ Ł РУС

Вадалаз ля турэцкіх берагоў зняў на ВІДЭА «нешта»

30.07.2015 / 14:12

Аляксандр Арсёнаў

Магчыма, гэты шар — калонія яек кальмараў. Самая вялікая з вядомых.

На пачатку ліпеня Лютфу Танрыовер пабачыў у Міжземным моры ля горада Фетхіе (Турцыя) на глыбіні каля 22 метраў нешта круглае і празрыстае дыяметрам прыблізна 4 метры, распавядае MNN. Вадалаз падзяліўся відэазапісам у інтэрнэце.

Вадалаз не зразумеў, што ён знайшоў, але адчуў страх і хваляванне. Тое, што ён называе «нешта», амаль празрыстае, прасвечваецца ліхтарыкам наскрозь. Навобмацак «бурбалка» мяккая, але не «пратыкаецца» пальцам.

Заолаг Смітсанаўскага інстытуту (ЗША) Майкл Вкчыонэ лічыць, што шар можа быць незвычайна вялікай калоніяй яек кальмараў. У прыватнасці, ён падазрае Ommastrephes bartramii, таксама вядомых як лятучыя неонавыя кальмары. Але навуковец не ўпэўнены, бо ніхто раней не бачыў іх калоній такога памеру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула