БЕЛ Ł РУС

Іспанцы пачалі збор грошай на дзіцячы экзашкілет

30.07.2015 / 15:59

Аляксандр Арсёнаў

На стварэнне «дапоўненага цела» для дзяцей-інвалідаў трэба ўсяго 150 тысяч еўра.

Іспанская кампанія Marsi Bionics запусціла збор грошай на запуск вытворчасці дзіцячых экзашкілетаў — канструкцый, што дазволяць хадзіць дзецям, прыкаваным да інвалідных вазкоў.

Інжынеры ўжо сабралі прататып Atlas 2020, што дазволіў дзяўчынцы зрабіць яе першыя ў жыцці самастойныя крокі. Модульны экзашкілет можа адаптавацца пад пацыента і яго тэрапію, «расці» разам з ім.

Marsi Bionics ужо вырабляе шэраг пратэзаў і экзашкілетаў, але на маштабныя медыцынскія выпрабаванні і запуск у вытворчасць Atlas 2020 патрэбныя інвестыцыі. На момант публікацыі кампанія сабрала каля 7,5 тысяч еўра з патрэбных 150 тысяч. Кампанія не абмежаваная па часе.

Фота: tambiensomosasi.es

Як заяўляе кампанія на сайце збору грошай, каля 60 млн людзей у свеце страцілі магчымасць хадзіць, 15% з іх — яшчэ дзеці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула