БЕЛ Ł РУС

Лера Сом склікае музыкаў на «Ноч Ваўкалака»

28.02.2008 / 08:53

Nashaniva.com

У Полацку распачалася падрыхтоўка да «Ночы Ваўкалака» — фэсту‑конкурсу для маладых беларускамоўных гуртоў. Арганізатарам імпрэзы выступаюць гурты Indra і мясцовая паэтка і настаўніца беларускай мовы Лера Сом

У Полацку распачалася падрыхтоўка да «Ночы Ваўкалака» — фэсту‑конкурсу для маладых беларускамоўных гуртоў. Арганізатарам імпрэзы выступаюць гурты Indra і мясцовая паэтка і настаўніца беларускай мовы Лера Сом:

«Мы хочам даць шанец рэалізавацца менавіта беларускамоўным гуртам, таму праводзім гэты фэст».

На Полаччыне дагэтуль праводзіўся іншы фэстываль — «Рок‑Кола», аднак арганізатарка кажа:

«Гэты фэстываль мяне адначасова і прывабліваў, і адпіхваў. Мая мэта — разьвіцьцё беларускай культуры. І я не магу прыняць беларускую культуру на расейскай мове — для мяне гэта поўны нонсэнс».

»Ноч Ваўкалака» пройдзе ўжо ў другі раз.

«Летась гэта выглядала ня так маштабна, мы проста паглядзелі, ці зможам зрабіць такую імпрэзу, а цяпер мы абвяшчаем сур’ёзны конкурс з аўтарытэтным журы і неблагім прызам — студыйны запіс песьні», — апавядае Лера Сом.

«Ноч Ваўкалака» пройдзе ў полацкім гарадзкім доме культуры 6 красавіка. Акрамя выступу канкурсантаў плянуецца прыезд знаных гасьцей. Заявы арганізатары конкурсу пачалі ўжо прымаць.

Для таго, каб мець магчымасьць паўдзельнічаць у конкурсе, трэба да 30 сакавіка падаць заяўку з наступнымі зьвесткамі:

Заяўкі падаюцца на e‑mail nochvaukalaka@rambler.ru.

Кантактныя тэлефоны: 510‑91‑06 (Лера),
964‑87‑34 (Марына)

Паводле: SB, «Тузін Гітоў»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула