БЕЛ Ł РУС

У Брэсцкім раёне пад коламі трактара загінула дзіця

2.08.2015 / 12:48

У вёсцы Малыя Зводы Брэсцкага раёна пад коламі трактара «Беларус» загінула дзіця 2006 нараджэння, паведамілі ў прэс-службе ДАІ Брэсцкай вобласці.

Трагедыя адбылася каля 18.00 1 жніўня. Некалькі дзяцей гулялі на дарозе недалёка ад трактара. Мясцовы жыхар 1978 года нараджэння, калі сеў за кармо трактара, пасігналіў дзецям. Яны разбегліся па баках і кіроўца пачаў рух. Праехаўшы каля 30 м, ён пачуў крыкі і спыніўся. Выйшаўшы з трактара, мужчына ўбачыў, што на дарозе ляжыць дзіця.

Папярэдне ўстаноўлена, што дзіця хавалася за колам трактара, і трапіла пад яго на пачатку руху. Абставіны здарэння ўсталёўваюцца следча-аператыўнай групай.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае бацькоў не дапускаць самавольнага іх знаходжання на праезнай частцы і на дваровых тэрыторыях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула