БЕЛ Ł РУС

Газ дамучыў

28.02.2008 / 15:37

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністра Украіны Юлію Цімашэнку паклалі ў шпіталь у аўторак.

Памочніца прэм’ер‑міністра Юліі Цімашэнка Вольга Трэгубава заявіла, што ў Цімашэнка гаймарыт, які ўзнік як наступства пасля грыпу, перадае korrespondent.net.

‑ Ва аўторак увечары яе паклалі на стацыянар у лякарню. Яна лечыцца, вельмі актыўна, але наступствы гэтыя даволі прыкрыя. Атрымалася, што яна легкадумна аднеслася да свайго здароўя, хварэе ўжо тры тыдні і пры гэтым працавала, — заявіла Трэгубава.

Яна таксама сказала, што да панядзелку Цімашэнка на працы не з’явіцца.

Учора, 27 лютага, першы віцэ‑прэм’ер‑міністр Аляксандр Турчынаў заявіў, што прэм’ер‑міністр Юлія Цімашэнка шпіталізаваная ў сувязі з абвастрэннем грыпу.

Раней Турчынаў заяўляў, што ў прэм’ер‑міністр Юліі Цімашэнка абвастрыўся грып.

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула