БЕЛ Ł РУС

Пенсіянерка звалілася ў падвал пад балконам яе кватэры — выклікалі ратавальнікаў

5.08.2015 / 13:22

Раніцай 4 жніўня ў Гомелі пенсіянерка ўпала ў самавольна абсталяваны падвал пад балконам сваёй кватэры.

76-гадовая жанчына знаходзілася на прыступках лесвіцы падвала глыбінёй 2,5 метра і самастойна выбрацца не магла. На месца НЗ прыбылі работнікі хуткай дапамогі, якія выклікалі ратавальнікаў.

Работнікі МНС з дапамогай альпінісцкага рыштунку паднялі жанчыну з падвала. З дыягназам «глыбокая рэзаная рана правай нагі» пенсіянерка шпіталізавана ў бальніцу хуткай дапамогі, паведамілі БелаПАН у Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула