БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, у якой ехаў Казулін у Віцебск

28.02.2008 / 20:01

ды аштрафавалі кіроўцу за перавышэньне хуткасьці.

Нагадаем, што Аляксандар Казулін меўся вярнуцца ў калёнію, дзе адбывае пакараньне, да 20‑й гадзіны. Зь Менску ён выехаў а 17‑й.

Як паведаміла БелаПАН дачка палітыка Юля Казуліна, якая суправаджае бацьку ў паездцы, машыну на аўтатрасе каля Кургану Славы супрацоўнікі ДАІ спынілі за перавышэньне хуткасьці.

На кіроўцу быў складзены пратакол і выпісаны штраф. Міліцыянеры папярэдзілі, што паўторнае парушэньне хуткаснага рэжыму можа пацягнуць за сабой арышт кіроўцу і пазбаўленьне яго правоў, пасьля чаго аўтамабіль адпусьцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула