БЕЛ Ł РУС

Стаўленне да Расіі ў свеце памянялася на адмоўнае — інфаграфіка

6.08.2015 / 10:20

СГ

Агрэсія Расіі ва Украіне змяніла стаўленне да яе ва ўсім свеце. На сёння толькі 30% жыхароў апытаных краін планеты ставяцца да Расіі пазітыўна. І толькі 24% людзей у свеце лічаць, што Пуцін робіць правільныя рэчы ў сусветных справах.

Прычым стаўленне рэзка пагоршала ў Еўропе і на Блізкім Усходзе — двух блізкіх да Расіі рэгіёнах.

Адмоўна да Расіі ставяцца 70% немцаў і французаў, 69% італьянцаў, 67% амерыканцаў, 80% палякаў і 72% украінцаў. 

На негатыўнае стаўленне да Расіі змянілася ў такіх важных краінах, як Бразілія, Венесуэла, Турцыя і Паўднёвая Афрыка.

Пазітыўнае стаўленне да Расіі пераважае ў Кітаі, Індыі, В'етнаме і многіх краінах Афрыкі. Гэта выявіла сацыялагічнае даследаванне Pew Research Center.

Давер да Пуціна ўсюды меншы, чым павага да Расіі ў цэлым.

Раней сацыялагічныя апытанні паказвалі, што стаўленне да Расіі ў краінах СНД, якія знаходзяцца ў зоне ўплыву расійскіх СМІ, нашмат лепшае. Найвышэйшая ступень падтрымкі палітыкі Расіі фіксуецца ў краінах Цэнтральнай Азіі. Трохі меншы — у Беларусі, дзе 62% апытаных падтрымалі анексію Расіяй Крыма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула