Экспарт збожжа Украінай дасягнуў гістарычнага рэкорду
Сезон 2014—2015 гадоў стаў рэкордным па аб'ёме сабранага ва Украіне ўраджаю збожжа.
Украінскія сяляне, без уліку Крыма, сабралі амаль 63,8 млн тон збожжа. Для параўнання: у Беларусі гэтая лічба складае каля 9 млн тон.
Тым самым перакрыты рэкорд 2013—2014 гадоў, калі Украіна сабрала каля 63 млн тон збожжа.
Адпаведна, у сезоне 2014—2015 Украіна экспартавала рэкордны аб'ём хлеба. За мяжу было адгружана 34,8 млн тон збожжа.
У канцы 1990-х ва Украіне была праведзена аграрная рэформа, эфектыўнасць сельскай гаспадаркі ў апошнія гады расце.