БЕЛ Ł РУС

ЕС можа адмовіцца ад расійскай нафты - СМІ

9.08.2015 / 12:49

Еўрасаюз, магчыма, будзе атрымліваць сыравіну з дапамогай танкераў з іншых краін.

Захад плануе абмежаваць экспарт расійскіх энергарэсурсаў у Еўразвяз, каб спыніць Крэмль, паколькі цяперашнія санкцыі супраць Масквы не даюць жаданага выніку, піша Newsweek.

Паводле паведамлення, ЕС можа атрымліваць нафту з дапамогай танкераў з іншых краін. Расія таксама зможа знайсці новых імпарцёраў, аднак Маскве прыйдзецца сутыкнуцца з рашэннем лагістычных і інфраструктурных праблем. На гэта можа спатрэбіцца некалькі гадоў.

Журналісты адзначаюць, што поўная забарона на імпарт расейскай нафты стане магутным сігналам для Крамля і прадэманструе залежнасць Расіі ад супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Такія меры ўжо атрымалі адабрэнне ў Вашынгтоне, які падтрымае санкцыі, зняўшы забарону на экспарт сваёй нафты.

Раней паведамлялася, што сусветныя цэны на нафту працягваюць імкліва падаць шосты тыдзень запар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула