БЕЛ Ł РУС

ЗША ўвялі санкцыі супраць найбуйнейшага радовішча «Газпрома» на шэльфе

9.08.2015 / 16:44

Nashaniva.com

З яго дапамогай «Газпром» збіраўся пашыраць адзіны ў Расіі завод па звадкаванні газу, піша расейская газета «Ведомости».

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да Паўднёва-Кірынскага радовішча «Газпрома» у Ахоцкім моры. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у пятніцу ва ўрадавым часопісе Federal Register (уваходзіць у Міністэрства гандлю ЗША).

Урад ЗША пастанавіла, што экспарт, рээкспарт і перадача ўнутры краіны любога абсталявання, якое падлягае экспартнаму рэгуляванню, для гэтага радовішча любой асобай без папярэдняй згоды бюро прамысловасці і бяспекі (структура Мінгандлю ЗША) змяшчае рызыкі парушэння сектаральных санкцый супраць Расеі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула