БЕЛ Ł РУС

Спёка працягваецца, але сёння на пару градусаў менш, чым на выхадных. У цэнтры — навальніцы

10.08.2015 / 06:10

Nashaniva.com

Нарач. Фота Таццяны Бабушкінай.

Плюс 27 у Гродне, плюс 29 у Віцебску, плюс 30 у Мінску, плюс 31 у Брэсце і Магілёве, плюс 32 у Гомелі. Гэта прагноз на панядзелак.

У Мінску і Віцебску, а таксама ва ўсім цэнтры і на паўночным усходзе Беларусі прагназуюцца дажджы з навальніцамі.

Старым людзям, хворым і дзецям пажадана часова выехаць за горад і абмежаваць актыўнасць. Усім рэкамендуецца адмовіцца ад неабавязковых паездак, купацца, шмат піць вады і берагчыся.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, спёка затрымаецца яшчэ на тыдзень, а сухата — нават даўжэй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула