БЕЛ Ł РУС

11 чалавек загінулі падчас цісканіны ля храма ў Індыі

10.08.2015 / 07:25

Прынамсі 11 чалавек загінулі ў цісканіне ў знакамітым індуісцкім храме ва ўсходнім штаце Джаркханд, паведаміла мясцовая паліцыя. Дзясяткі людзей пацярпелі.

Паведамляецца, што тысячы людзей прыйшлі ў храм у горадзе Дэагаркх — буйным цэнтры паломніцтва індуістаў - у панядзелак раніцай. Калі брама адчынілася, каля храма пачалася цісканіна.

Пацярпелыя дастаўлены ў мясцовы шпіталь.

Масавая гібель людзей падчас цісканіны на рэлігійных цырымоніях ў Індыі не рэдкасць. Толькі ў мінулым месяцы цісканіны ў рэлігійных цэнтраў прынамсі двойчы прыводзілі да гібелі людзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула