БЕЛ Ł РУС

У Тэхасе знойдзеныя забітымі шэсць дзяцей і двое дарослых

10.08.2015 / 7:28

Целы васьмі чалавек — шасцярых дзяцей і дваіх дарослых — выяўленыя ў доме ў Тэхасе пасля арышту мужчыны, які абстраляў паліцэйскіх. Яны былі прыкаваныя наручнікамі і забітыя стрэлам у галаву.

У суботу ўвечары паліцэйскія, выкліканыя да дома ў раёне Х'юстана сваяком загінулых, заўважылі ўнутры цела дзіцяці і паспрабавалі ўвайсці.

Мужчына пачаў страляць у паліцэйскіх і здаўся толькі праз гадзіну пасля перамоваў.

Па словах паліцыі, падазраванаму Дэвіду Конлі былі прад'яўленыя абвінавачванні ў цяжкім забойстве. Прынамсі, аднаму з забітых дзяцей Конлі прыходзіцца бацькам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула