БЕЛ Ł РУС

Пад Слуцкам аўтамабіль урэзаўся ў лася: два чалавекі загінулі, двое атрымалі траўмы

10.08.2015 / 10:18

Nashaniva.com

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці высвятляюцца абставіны дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога загінулі два чалавекі, яшчэ двое атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

 

sk.gov.by

Увечары 9 жніўня кіроўца легкавога аўтамабіля «Вольва», рухаючыся ў напрамку Мінска паблізу в. Гацук Слуцкага раёна, здзейсніў наезд на лася, які перабягаў дарогу.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння пасажыры — мужчына 1969 нараджэння, і дзяўчына, 1999 нараджэння, жыхары Мінска (бацька і сястра кіроўцы машыны), атрымаўшы цялесныя пашкоджанні не сумяшчальныя з жыццём, загінулі на месцы. Кіроўца 1991 года нараджэння і трэці пасажыр, мінчанка, 1969 года нараджэння, з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя ў медыцынскую ўстанову.

Следча-аператыўнай групай з удзелам следчых упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці, супрацоўнікаў Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праведзены пільны агляд месца здарэння.

У межах крымінальнай справы, заведзенай па ч.3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб), дапытваюцца відавочцы і сведкі, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынскія, аўтатэхнічнай экспертызы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула