БЕЛ Ł РУС

Былы мэр Масквы Лужкоў прапанаваў ператвараць санкцыйныя прадукты ў электрычнасць

10.08.2015 / 10:34

Nashaniva.com

Юрый Лужкоў прапанаваў выкарыстоўваць санкцыйныя харчовыя тавары, якія падлягаюць знішчэнню, для вытворчасці электрычнасці і біягазу. Сваімі ідэямі былы мэр Масквы падзяліўся з «Известиями».

Па словах былога кіраўніка горада, знішчэнне прадуктаў з'яўляецца варварствам, аднак з іх утылізацыяй можна атрымаць карысць для сельскай гаспадаркі.

«Любую арганіку можна перапрацаваць ў электрычнасць. Я атрымліваў электрычнасць на перапрацоўцы рэшткаў сена і саломы, гною ад кароў. Калі выкарыстоўваць гной ад 1500 кароў, дадаваць да яго яшчэ рэшткі сена, саломы, можна атрымаць столькі электрычнасці, што дастаткова будзе для асвятлення кароўніка і працы даільнага абсталявання», — распавёў Лужкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула