БЕЛ Ł РУС

На захадзе Расіі сфарміравана армія ВПС і СПА

10.08.2015 / 11:00

Nashaniva.com

На захадзе Расіі зноў сфарміравана легендарная 6-я Ленінградская Чырвонасцяжная армія Ваенна-паветраных сілаў і Супрацьпаветранай абароны.

Пра гэта паведаміў начальнік прэс-службы Заходняй вайсковай акругі палкоўнік Алег Качаткоў.

«У склад аб'яднання ўвайшлі злучэнні і вайсковыя часці першага камандавання ВПС і СПА Заходняй вайсковай акругі, дыслакаваныя на тэрыторыі 28 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай федэральных акруг. Сярод іх злучэнні знішчальнай, бамбавальнай, ваенна-транспартнай і вайсковай авіяцыі, а таксама злучэнні радыётэхнічных і зенітна-ракетных войскаў», — сказаў ён.

Качаткоў адзначыў, што на ўзбраенні арміі знаходзяцца сучасныя авіяцыйныя комплексы Су-34, Су-35С, Су-30см, верталёты Ка-52, Мі-28Н, Мі-35, Мі-8МТВ5, зенітныя ракетныя сістэмы С-300 і С-400 «Трыумф», зенітныя ракетна-гарматныя комплексы «Панцыр-С».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула