БЕЛ Ł РУС

Пачынаецца візіт прэм'ер-міністра Пакістана ў Беларусь

10.08.2015 / 13:1

10 жніўня пачынаецца візіт прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа ў Беларусь, які працягнецца па 12 жніўня. 

Плануецца, што прэм'ер-міністр Пакістана правядзе шэраг афіцыйных сустрэч, у тым ліку перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, наведае машынабудаўнічыя прадпрыемствы, выступіць з лекцыяй у Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі. 

11 жніўня Лукашэнка і Шарыф возьмуць удзел у адкрыцці Беларуска-пакістанскага бізнес-форуму. Паводле інфармацыі БелГПП, прадстаўнікі дзелавых колаў дзвюх краін у межах форуму абмяркуюць пытанні беларуска-пакістанскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула