БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах трохгадовая дзяўчынка выжыла пасля падзення з 5-га паверха

10.08.2015 / 20:11

Стан трохгадовай жыхаркі Баранавічаў, якая выпала з акна 5-га паверха, ацэньваецца як цяжкі.

9 жніўня дзяўчынка гуляла ў сваім пакоі. Мама была на кухні, бацька - у ваннай. Паводле папярэдняй версіі дзяўчынка залезла на падаконнік і абаперлася на маскітную сетку, якой быў зачынены аконны праём. Абарона не вытрымала і дзіця ўпала ўніз. 

Бацькі самі выявілі прапажу дзіцяці і выклікалі на месца медыкаў. З пераломамі дзяўчынку даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Па дадзеным факце праверку праводзіць Баранавіцкі ГАУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула