БЕЛ Ł РУС

Украінскай арміі дазволілі ўжываць супраць сепаратыстаў артылерыю вялікага калібра

11.08.2015 / 07:12

Генштаб украінскай арміі апавясціў прадстаўнікоў місіі АБСЭ, Расіі, заходніх дзяржаў аб парушэнні сепаратыстамі ў Данбасе Мінскіх пагадненняў, якое можа прывесці да выкарыстання сродкаў агнявога паражэння, паведамляецца на старонцы ведамства ў фэйсбуку.

У Кіеве парушэнні дамоўленасцей ацэньваюцца як «грубыя». «Мы пакідаем за сабой права адэкватна процідзейнічаць выклікам баевікоў, у тым ліку з прымяненнем сродкаў агнявога паражэння», - гаворыцца ў паведамленні.

У Генштабе падкрэсліваюць, што мінулай ноччу адбілі атаку на лініі судакранання, а ўсяго на працягу дня Мінскія пагадненні былі парушаныя не менш за 15 разоў: па ўкраінскіх апорным пунктам вёўся агонь з ўзбраенняў калібрам звыш 100 міліметраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула