БЕЛ Ł РУС

ВУП Расіі ў другім квартале паводле афіцыйных звестак скараціўся на 4,6%

11.08.2015 / 09:18

СГ

Расія — сыравінная эканоміка. Яе стан цалкам залежыць ад цэнаў на нафту.

Па выніках першага квартала скарачэнне ВУП складала 2,2% у гадавым выразе, паведамляе Расстат.

Ацэнка Расстата аказалася горшай за прагнозы Міністэрства эканамічнага развіцця, якое чакала скарачэння ВУП прыкладна на 4,4% у параўнанні з другім кварталам мінулага года.

У расійскім урадзе чакаюць, што ў трэцім квартале сітуацыя ў расійскай эканоміцы павінна палепшаць і па выніках года спад ВУП не перавысіць 2,8%. 

ВУП Беларусі таксама скарачаецца, бо беларуская эканоміка цалкам прывязаная да расійскай і таксама гранічна залежыць ад цэнаў на нафту, прадукты з якой складаюць аснову беларускага экспарту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула