БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік БТ Давыдзька заклікаў байкатаваць фільм з Томам Крузам

11.08.2015 / 09:33

Nashaniva.com

Незадаволенасць чыноўніка выклікала новая галівудская кінастужка «Місія невыканальная: племя ізгояў».

Пра гэта кіраўнік БТ заявіў у праграме «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе «Еврорадио».

Частка дзеяння фільма нібыта адбываецца ў Менску, адкуль злачынны сіндыкат плануе задзейнічаць небяспечную зброю. Генадзь Давыдзька заявіў, што яго абурае такое ўяўленне Беларусі ў мастацкім фільме.

Іншыя ўдзельнікі праграмы прапанавалі не пікетаваць кінатэатры, а ствараць беларускія фільмы, якія паказвалі б нашу краіну з пазітыўнага боку.

Дзеянне стужкі «Місія невыканальная: племя ізгояў» пачынаецца ў Беларусі. Агенты сакрэтнай службы спрабуюць пранікнуць на борт самалёта, які вось-вось узляціць з вайсковага аэрадрома ў Мінску. Пакуль напарнік пры дапамозе айпадa спрабуе ўзламаць расейскамоўную сістэму кіравання і адамкнуць дзверы, агент Ітан Хант (Том Круз) на ўзлёце чапляецца за крыло, адкуль пераскоквае ў багажны адсек. Там знаходзіцца партыя хімічнай зброі, якую адправілі з Мінска ў Дамаск. Спецагенту ўдаецца спыніць перасылку небяспечнага грузу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула