БЕЛ Ł РУС

У беларуса канфіскавалі самаробны трактар за п’яную язду

11.08.2015 / 13:24

Аляксандр Арсёнаў

Супрацоўнікі ДАІ спынілі ўвечары 4 жніўня жыхара вёскі Загор’е (Светлагорскі раён) 1974 года нараджэння, паведамляе Lovesun.by.

Мужчына п’яным вёў самаробны незарэгістраваны трактар без правоў на кіраванне ім па трасе Светлагорск – Сасновы Бор – Палессе.

Абышлося без здарэнняў. Самаробны трактар быў канфіскаваны.

Раней мужчына ўжо прыцягваўся да адказнасці за аналагічнае правапарушэнне. Якое пакаранне акрамя канфіскацыі транспартнага сродка пагражае яму цяпер, невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула