БЕЛ Ł РУС

На поўдні Германіі разбіўся амерыканскі знішчальнік з муляжом 100-кілаграмовай бомбы

11.08.2015 / 16:09

@tv_oberfranken

На поўдні Германіі, у Баварыі, разбіўся знішчальнік F-16 амерыканскіх ваенна-паветраных сіл.

Пілот паспеў катапультавацца і шпіталізаваны з лёгкімі траўмамі. Прычыны здарэння пакуль не вядомыя.

Паводле газеты Bild, знішчальнік зваліўся ў лесе, ахвяр і разбурэнняў на зямлі няма.

Самалёт выконваў навучальны палёт і нёс муляж 100-кілаграмовай бомбы, баявога ўзбраення на борце не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула