БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам ліквідавалі наркалабараторыю

12.08.2015 / 10:55

КМ, фота uvd-mo.gov.by

 

Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, у 22-гадовага прадаўца спайсаў канфіскавалі больш за кілаграм наркотыку. Зарабіць на гэтым хлопец мог 150 мільёнаў рублёў.

Наркалабараторыя размяшчалася ў шматпавярхоўцы ў вёсцы Копішча Мінскага раёна. Малады чалавек купляў рэчыва для спайсаў у іншых гандляроў, а затым у кватэры сам наносіў на травяную сумесь. Пакупнікоў для гатовых спайсаў шукаў у сацыяльных сетках. Ужываў і сам.

Падчас ператрусу аператыўнікі знайшлі ў кватэры 1034 грамы гатовых спайсаў і 30 грам рэчыва для іх, 8 мільёнаў рублёў і банкаўскія карткі, абсталяванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула